Аб гэтым паведаміў 12 ліпеня намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання - дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Аляксандр Субоцін.
На гэты момант у Кітай сваю прадукцыю экспартуюць 17 беларускіх малочных прадпрыемстваў. Яшчэ 20, паводле слоў намесніка міністра, рыхтуюцца атрымаць права пастаўляць у КНР сухое малако, малочную прадукцыю, сыры.
Аляксандр Субоцін нагадаў, што Беларусь працуе над тым, каб сертыфікаваць 7 прадпрыемстваў на права экспарту ў КНР мяса ялавічыны і птушкі.
Акрамя таго, у планах пачаць пастаўкі на рынак Інданезіі. Сёння спецыялісты гэтай краіны пачалі аўдыт двух малочных прадпрыемстваў. У перспектыве да іх падключацца яшчэ 6.
Беларускія вытворцы робяць поспехі і ў асваенні рынкаў Еўропы. Цяпер у ЕС сваю прадукцыю могуць пастаўляць пяць малочных прадпрыемстваў. У будучым да іх плануе далучыцца кампанія "Марозпрадукт" - вытворца марожанага і замарожаных прадуктаў.
"Беларусь імкнецца пастаўляць сваю прадукцыю на розныя рынкі. І тое, што мы туды ўваходзім у такі складаны час, сведчыць аб тым, што і вытворчасць і ўзровень якасці ў нас адпаведныя", - падкрэсліў Аляксандр Субоцін.
Намеснік міністра звярнуў увагу, што ў мяса-малочнай прамысловасці краіны праводзіцца пастаянная работа па паглыбленні перапрацоўкі сыравіны, тэхніка-тэхналагічным перааснашчэнні цэхаў, мадэрнізацыі халадзільнай гаспадаркі, сертыфікацыі, укараненні сістэмы менеджменту бяспекі прадуктаў харчавання ІСО 22000, сістэмы кіравання якасцю прадукцыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднага стандарту ІСО 9001, НАССР.
У апошнія гады мяса- і малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы краіны з`яўляюцца пастаяннымі пераможцамі нацыянальных і міжнародных конкурсаў у галіне якасці прадукцыі, такіх як "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь", "Залатая восень", "Прадэкспа", World Food, Superior Taste Award і іншыя.
12 ліпеня 2016, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/64/36286
Текущая дата: 24.11.2024