Белорусский портал в Казахстане

А абутак у расіяніна павінен быць беларускім!



Прадукцыя васьмі прадпрыемстваў канцэрна "Беллегпрам" стала лаўрэатамі конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі" ў намінацыі "Прамысловыя тавары для насельніцтва". Яго штогод праводзіць Дзяржстандарт нашай краіны.

Званні лепшых тавараў заслужылі трыкатажныя вырабы для хлопчыкаў вытворчасці ААТ "Світанак" (г. Жодзіна), мужчынскія шкарпэткі і дзіцячыя калготкі ААТ "Беларускі панчошны камбінат", дывановыя вырабы ААТ "Віцебскія дываны", дзіцячы і мужчынскі скураны абутак прыватнага вытворчага УП "Сан-Марка" і прадпрыемства "Марка", сталовы сервіз ЗАТ "Добрушскі фарфоравы завод", тканіна для сталовай бялізны ААТ "Магатэкс" і медыцынскія сурвэткі ААТ "Стужка".

Сяргей Расолька
Звязда, 25 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/65/10125
Текущая дата: 06.05.2024