Аб гэтым заявіў 2 сакавіка міністр замежных спраў Уладзімір Макей у час XVII Асамблеі дзелавых колаў Беларусі.
Міністэрства замежных спраў Беларусі прапануе бізнес-супольнасці стварыць рабочую групу па развіцці экспарту.
"МЗС падтрымлівае кантакты з асацыяцыямі дзелавых колаў Беларусі і мае намер іх развіваць. Мы адкрыты для дыялогу з бізнесам. Больш таго, мы дамовіліся з Рэспубліканскай канфедэрацыяй прадпрымальніцтва аб заключэнні рамачнага пагаднення аб супрацоўніцтве і стварэнні рабочай групы для ўзаемадзеяння па экспартнай тэматыцы, якая магла б абмяркоўваць бягучыя праблемныя пытанні і выпрацоўваць іх рашэнні", - падкрэсліў міністр.
Уладзімір Макей прапанаваў прадстаўнікам малога і сярэдняга бізнесу да падпісання пагаднення з канфедэрацыяй накіраваць туды свае прапановы па праграме сумесных дзеянняў. Міністр замежных спраў паведаміў, што цяпер у Беларусі працуюць больш за 22 тыс. суб`ектаў гаспадарання, але толькі 8,8 тыс. з іх прымаюць удзел у экспартнай дзейнасці.
"Тут непачаты край работы: атрымліваецца, што дзве трэці суб`ектаў гаспадарання застаюцца за бортам знешнеэканамічнай дзейнасці. Наша задача - прыцягнуць іх да гэтага", - канстатаваў ён.
Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва праводзіцца з 29 лютага па 4 сакавіка.
Ключавой падзеяй з`яўляецца XVII Асамблея дзелавых колаў, якая праходзіць 2 сакавіка. У ёй удзельнічаюць лідары бізнесу, заснавальнікі і дырэктары прыватных прадпрыемстваў, кіраўнікі і спецыялісты міністэрстваў і ведамстваў, дыпламаты, прадстаўнікі рэгіянальных і галіновых бізнес-асацыяцый Беларусі, журналісты.
Удзельнікам асамблеі прадстаўлены праект "Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі-2016".
2 сакавіка 2016, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/68/34531
Текущая дата: 24.11.2024