Белорусский портал в Казахстане

У Афрыцы і на Блізкім Усходзе знаходзяцца значныя эканамічныя інтарэсы Беларусі



Аб гэтым аворыцца ў аглядзе вынікаў знешняй палітыкі краіны і дзейнасці МЗС у 2015 годзе, які 6 студзеня апублікаваны на сайце ведамства.

"Прадоўжана сістэмная работа з дзяржавамі афрыканскага кантынента, большасць з якіх з`яўляюцца адносна новымі для Беларусі партнёрамі", — адзначаюць у МЗС. Размова, у прыватнасці, ідзе пра візіты ў Мінск дэлегацый Зімбабве, Гвінеі і ПАР. Адзначаюцца таксама візіты прадстаўнікоў МЗС у Мазамбік і Анголу.

"Вялася паслядоўная работа па развіцці ўзаемадзеяння з краінамі Персідскага заліва, новы штуршок атрымала гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва з ААЭ", — лічаць у міністэрстве.
"Нягледзячы на працяг узброенага канфлікту ў Сірыі, намецілася актывізацыя беларуска-сірыйскага супрацоўніцтва", — канстатуюць у МЗС. Таксама перспектыўным названа развіццё адносінаў Беларусі з Іракам, "нягледзячы на сур`ёзныя выклікі, што стаяць перад ім у супрацьстаянні з ІГІЛ".

МЗС нагадвае таксама пра візіт прадстаўнікоў міністэрства ў Катар, ААЭ, Алжыр, Саудаўскую Аравію, Егіпет, Ізраіль.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 6 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/69/33774
Текущая дата: 24.11.2024