Канферэнцыя арганізавана Еўразійскім агенцтвам міжнароднага супрацоўніцтва, якое займаецца кансультаваннем вытворцаў краін ЕАЭС у пытаннях прасоўвання прадукцыі на рынкі краін аб`яднання.
У Мінску ў Нацыянальным прэс-цэнтры 19 лістапада праходзіць канферэнцыя "Дыверсіфікацыя экспарту: праграма 2016". У канферэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі буйных беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў, а таксама міністэрстваў і ведамстваў.
Як адзначыў генеральны дырэктар агенцтва Аляксандр Альшэўскі, на канферэнцыі разглядаюцца асноўныя аспекты стварэння і функцыянавання тавараправодных сетак вытворцаў. Таксама ўвага нададзена пытанням эканамічнай бяспекі: абароне экспартных схем, прадухіленню экспартных рызыкаў, спагнанню пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай завінавачанасці.
Паводле слоў Альшэўскага, супрацоўніцтва беларускіх вытворцаў і міністэрстваў з агенцтвам у 2015 годзе актывізавалася. "За апошнія паўгода мы дасягнулі досыць сур`ёзных вынікаў і ў частцы ўзмацнення тавараправодных сетак вытворцаў, і ў частцы ўваходу ў вядучыя каналы збыту, — заявіў ён. — У межах той высокай палітычнай задачы па дыверсіфікацыі экспарту, якая была пастаўлена перад беларускімі вытворцамі ў пачатку года, сёння можна сказаць, што ў 2016 годзе ёсць падставы разлічваць на яго прырост".
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 19 лістапада 2015
Мінск, 19 лістапада 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/70/33297
Текущая дата: 24.11.2024