Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка 30 студзеня падпісаў указ № 44, які прадугледжвае ўдасканальванне сістэмы стымулявання беларускага экспарту



Дакумент апублікаваны 3 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набыў моц 4 лютага.

Так, прадугледжана кампенсацыя за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту банкам — нерэзідэнтам Беларусі частцы працэнтаў па крэдытах, што выдаваліся імі не больш чым на 5 гадоў і выкарыстоўваліся ў 2009—2014 гадах крэдытаатрымальнікамі — нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь для набыцця за межамі краіны беларускіх тавараў. Таксама прадугледжана рэфінансаванне затрат, панесеных лізінгавымі кампаніямі, а ў 2015—2016 гадах крэдытаатрымальнікам — нерэзідэнтам Беларусі (за выключэннем лізінгавых кампаній — нерэзідэнтаў Беларусі) на набыццё за мяжой беларускіх тавараў. 

Раней гэтая мера дзяржпадтрымкі распаўсюджвалася на крэдыты, выдадзеныя ў 2009—2010 гадах. 

Таксама лізінгавым кампаніям — нерэзідэнтам Беларусі кампенсуецца частка лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу), заключаных у 2015—2016 гадах не больш чым на 5 гадоў з юрыдычнымі або фізічнымі асобамі — нерэзідэнтамі Беларусі, прадметам якіх з`яўляюцца беларускія тавары. 

Указам устаноўлены памер кампенсацыі працэнтаў па крэдытах лізінгавым кампаніям — дзве траціны стаўкі рэфінансавання, устаноўленай ў дзяржаве, на тэрыторыі якой даюцца лізінгаатрымальніку тавары, вырабленыя ў Беларусі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 3 лютага 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/71/29448
Текущая дата: 19.05.2024