Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі стаіць задача забяспечыць эфектыўнае функцыянаванне ўсяго ляснога комплексу краіны, і перш за ўсё глыбокую перапрацоўку лесаматэрыялаў, каб атрымаць прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю



На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 сакавіка ў час даклада аб праекце ўказа па пытаннях удасканалення дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што перад пачаткам мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай прамысловасці была дамоўленасць удзяляць гэтай тэме самую сур`ёзную ўвагу.

Праект указа па пытаннях удасканалення дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі прадугледжвае ўнясенне істотных змяненняў у існуючы парадак функцыянавання галіны. Прэзідэнт адзначыў: перш чым падпісаць гэты дакумент, ён хацеў бы пачуць ад прысутных на дакладзе распрацоўшчыкаў адказы на шэраг пытанняў. У прыватнасці, як прапанаваныя дадатковыя меры будуць садзейнічаць навядзенню парадку ў лясной галіне, што прапануецца для павелічэння глыбіні перапрацоўкі лесаматэрыялаў і нарошчвання выпуску прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як ідуць справы з вывазам неапрацаванага лесу, кругляка за мяжу. "Мы дамаўляліся: такое трэба выключыць. Як гэта выключана? Трэба не кругляк вывозіць і кагосьці карміць за межамі Беларусі, а вырабляць мэблю, патрэбныя камплектуючыя для будаўніцтва і іх прадаваць", - сказаў Прэзідэнт.

9 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/71/29997
Текущая дата: 27.05.2024