Белорусский портал в Казахстане

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч лічыць неабходным аказваць дзяржпадтрымку ў першую чаргу навукаёмістым інавацыйным вытворчасцям



Аб гэтым спікер верхняй палаты беларускага парламента заявіў 6 красавіка.

Міхаіл Мясніковіч вылучыў два важныя напрамкі, па якіх неабходна развіваць вытворчую сферу Беларусі. Гэта, па-першае, сферы прамысловасці, якія арыентаваны на мясцовую сыравіну і працуюць па поўным тэхналагічным цыкле, аж да вытворчасці канечнай прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. Другі напрамак - навукаёмістыя вытворчасці, дзе дабаўленая вартасць фарміруецца не за кошт вялікай матэрыяла- і энергаёмістасці. "Гэта пяты і шосты тэхналагічныя ўклады, такія сферы як оптыка, дакладная механіка, мікраэлектроніка, ІТ-тэхналогіі. Гэта актуальныя рэчы, і, безумоўна, гэтаму трэба ўдзяляць больш увагі", - лічыць старшыня Савета Рэспублікі. У якасці перспектыўных напрамкаў ён таксама вылучыў біятэхналогіі і фармацэўтыку, якія ў будучым могуць дамінаваць у эканоміцы Беларусі.

"У першую чаргу трэба забяспечваць дзяржпадтрымку прадпрыемствам, якія заўтра будуць даволі сур`ёзна працаваць на сусветных рынках", - лічыць Міхаіл Мясніковіч.

6 красавіка 2015, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/71/30392
Текущая дата: 19.05.2024