Аб гэтым паведаміў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін у час рабочай паездкі ў Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці.
Беларускія будаўнікі ў бліжэйшы час адправяцца ў Эквадор, каб заняцца будаўніцтвам школ.
У прыватнасці, беларускія спецыялісты сёння заняты будаўніцтвам жылых дамоў, сельскагаспадарчых, сацыяльных аб`ектаў у 42 рэгіёнах Расійскай Федэрацыі, таксама яны працуюць у Туркменістане, Венесуэле. Будаўнікам даводзіцца заваёўваць новыя рынкі ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі. "Цяпер вядзецца работа па падпісанні кантрактаў на будаўніцтва 100 школ у Эквадоры. Мы шукаем розныя формы для таго, каб выйсці на знешнія рынкі і адпаведна захаваць будаўнічы комплекс у няпросты перыяд, калі ідзе зніжэнне інвестыцый у цэлым у краіне", - падкрэсліў віцэ-прэм`ер.
Анатоль Калінін адзначыў, што нестабільнасць на валютным рынку не паўплывала на кошт будаўнічых матэрыялаў. "Пастаўлена задача не павышаць кошт будматэрыялаў у бягучым і 2016 годзе. Наша асноўная мэта цяпер - нарасціць экспарт будаўнічых паслуг. Ва ўрадзе прыняты рашэнні арганізаваць цэнтры продажу будаўнічых матэрыялаў у Калінінградскай, Бранскай, Смаленскай, Пскоўскай абласцях Расіі. Мы туды пастаўляем шчэбень, цэглу, газасілікат, цэмент. Цяпер на рынку як будаўнічых паслуг, так і матэрыялаў сур`ёзная канкурэнцыя. Даводзіцца шукаць магчымасці, скарачаць перш за ўсё выдаткі вытворчасці і канкурыраваць на знешніх рынках", - сказаў ён.
Намеснік прэм`ер-міністра Беларусі правёў сёння ў Бярозаўскім раёне Адзіны дзень інфармавання. Анатоль Калінін адказаў на пытанні грамадзян у райвыканкаме, затым сустрэўся з калектывам аднаго з горадаўтваральных прадпрыемстваў Бярозы, якое займаецца выпускам керамічнай пліткі.
28 жніўня 2015, Бяроза
Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА
28 жніўня 2015, Бяроза
Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/71/32534
Текущая дата: 24.11.2024