Малагабарытныя трактары "Беларус" вытворчасці ААТ "Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў" упершыню адгружаныя ў Аўстралію, паведамілі на прадпрыемстве.
Усяго на аўстралійскі кантынент адпраўленыя тры трактары з бабруйскай маркай: два трактары "Беларус-321" у розных выкананнях і адзін "Беларус-622". Плануецца, што 27 і 28 жніўня гэтыя трактары возьмуць удзел у традыцыйным аўстралійскім сельскагаспадарчым свяце — Дні поля, які пройдзе ў горадзе Дауэрын (штат Заходняя Аўстралія).
Дзень поля ў Дауэрыне з`яўляецца адным з найбуйнейшых аграпрамысловых форумаў у Аўстраліі і штогод прыцягвае вялікую колькасць як экспанентаў, так і наведвальнікаў выставы, паведамілі на прадпрыемстве.
Адгрузка першай партыі бабруйскіх трактароў у Аўстралію, зазначылі на прадпрыемстве, стала магчымым дзякуючы актыўнай працы спецыялістаў маркетынг-цэнтра галоўнага прадпрыемства "МТЗ-Холдынга" — ААТ "Мінскі трактарны завод" па пошуку партнёра для прасоўвання беларускіх трактароў на новыя рынкі. Вынікам стала заключэнне дагавора аб супрацоўніцтве з аўстралійскай кампаніяй Deverse Engeneering (WA) Pty Ltd, якая і ўзяла на сябе арганізацыю ўдзелу беларускай тэхнікі, як на вышэйзгаданым выставачным мерапрыемстве, так і на іншых аналагічных паказах.
ААТ "Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў" створана ў 1945 годзе. У 2015 годзе прадпрыемства адзначыць сваё 70-годдзе. З 1972 года завод уваходзіць у склад ВА "Мінскі трактарны завод". Зараз на прадпрыемстве працуюць больш як 3 тыс. чалавек.
Вытворчасць малагабарытнай трактарнай тэхнікі распачата з 2007 года. Сёння на прадпрыемстве асвоена вытворчасць 11 асноўных мадэлей трактароў і цягавага класа 0,6…0,9, а таксама шырокі спектр камунальных машын на іх базе.
Вытворчасць малагабарытнай трактарнай тэхнікі распачата з 2007 года. Сёння на прадпрыемстве асвоена вытворчасць 11 асноўных мадэлей трактароў і цягавага класа 0,6…0,9, а таксама шырокі спектр камунальных машын на іх базе.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 8 ліпеня 2015
Мінск, 8 ліпеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/72/31889
Текущая дата: 24.11.2024