Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Беларусь прадставіць нацыянальную экспазіцыю на XXI Азербайджанскай міжнароднай выстаўцы харчовай прамысловасці WorldFood і IX Азербайджанскай міжнароднай выстаўцы сельскай гаспадаркі Caspian Agro, якія адбудуцца 21-23 мая ў Баку.
Беларуская экспазіцыя будзе прадстаўлена трыма астраўнымі стэндамі, аформленымі ў нацыянальным стылі. Агульная плошча складзе 232 кв.м. Удзельнікі атрымаюць магчымасць для ўстанаўлення новых дзелавых кантактаў і ўмацавання існуючых узаемавыгадных сувязей, папулярызацыі эканамічных інтарэсаў на высокім узроўні, пашырэння рынкаў збыту і прыцягнення замежных інвестыцый.
Удзел у нацыянальнай экспазіцыі могуць прыняць беларускія прадпрыемствы - вытворцы тавараў і паслуг незалежна ад формы ўласнасці.
У 2014 годзе ў міжнародных выстаўках WorldFood і Caspian Agro прынялі ўдзел 250 кампаній з 36 краін свету. Агульная плошча экспазіцыі перасягнула 9 тыс. кв.м, а колькасць мэтавых наведвальнікаў склала звыш 6 тыс. спецыялістаў. Значнасць мерапрыемства пацвярджаецца тым, што выстаўку традыцыйна наведваюць прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, члены ўрада краіны-гаспадыні, а таксама афіцыйныя дэлегацыі дзяржаў - удзельніц выстаўкі.
24 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
24 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/73/29798
Текущая дата: 24.11.2024