Аб гэтым заявіў 5 сакавіка на нарадзе ў Віцебскім аблвыканкаме прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.
Прэм`ер-міністр звярнуў увагу, што задача аднаўлення нармальнай работы прамысловага комплексу з`яўляецца ключавым праблемным пытаннем. Зрабіць перазагрузку гэтай сістэмы ў новых знешніх умовах за кошт унутранага попыту, як гэта было ў 2008-2009 гадах, немагчыма з-за шэрага прычын. Расійскі рынак сціснуўся. Адсюль і важнасць дыверсіфікацыі экспарту. Дадзена задача ўсім загранпрадстаўніцтвам нарошчваць экспарт у краіны, дзе яны прысутнічаюць. Актывізавана работа па рабочых выездах і сустрэчах.
Андрэй Кабякоў сфармуляваў сутнасць праграмы - захаваць тое, што ёсць, у гэты эканамічна цяжкі час. Урад прыняў меры па аднаўленні цэнавай канкурэнтаздольнасці экспарцёраў, нармалізацыі работы валютнага і дэпазітнага рынку, але шмат залежыць ад работы на месцах. "Перыяд танных грошай у вялікай колькасці мы мінулі. Цяпер давядзецца прыкласці пэўныя намаганні, - сказаў прэм`ер. - Наша галоўная задача - захаваць спакой людзей, калектывы, іх кампетэнцыю, каб цяжкія часы перажыць і затым хутка заняць тыя нішы, якія вызваліліся ў час крызісных з`яў, паколькі многія нашы эканамічныя партнёры да моманту раскрыцця рынкаў проста не дажывуць. Мы зможам усё пераадолець, калі будзем правільна рабіць і не зрывацца на простыя рашэнні, якія потым прыводзяць да сур`ёзных праблем".
Андрэй Кабякоў наведаў Віцебскую вобласць для азнаямлення з работай прамысловых прадпрыемстваў рознага профілю. Ён пабываў у ААТ "Оршабудматэрыялы", ТАА "ВА "Энергакамплект" і ААТ "Віцязь". Пасля чаго ў Віцебскім аблвыканкаме адбылася нарада аб развіцці прамысловага комплексу вобласці, праблемных пытаннях яго функцыянавання.
5 сакавіка 2015, Віцебск
Кацярына Князева - БЕЛТА
5 сакавіка 2015, Віцебск
Кацярына Князева - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/73/29946
Текущая дата: 24.11.2024