Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.
У пачатку сакавіка ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі адбылося пасяджэнне кансультацыйнага савета па пытаннях развіцця малочнай галіны і экспарту прадукцыі, на якім абмяркоўвалася гэта пытанне. "Цяпер найбольш актуальны пераход ад разрозненай прысутнасці на знешніх рынках да арганізацыі адзінага канала рэалізацыі малочнай прадукцыі, а менавіта сухога малака, сметанковага масла, сыроваткі", - адзначылі прадстаўнікі кампаніі. Гэта важна для эфектыўнага ўзаемадзеяння на міжнародным рынку малака і малочных прадуктаў, а таксама для ўстаранення магчымых несанкцыянаваных паставак малочнай прадукцыі ў далёкае замежжа.
Як звярнулі ўвагу ў ЗАТ, "Мяса-малочная кампанія" мае вопыт стварэння неабходных умоў для паспяховага прасоўвання прадукцыі ў краінах блізкага і далёкага замежжа і ўжо даказала сваю жыццяздольнасць у якасці аператара рынку малочнай і мясной прадукцыі.
ЗАТ "Мяса-малочная кампанія" створана па рашэнні ўрада Беларусі для павелічэння экспарту мяса-малочнай прадукцыі. Зарэгістравана ў 2009 годзе.
9 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
9 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/73/29995
Текущая дата: 24.11.2024