Белорусский портал в Казахстане

Беларусь можа пачаць экспартаваць хлеб у Злучаныя Штаты Амерыкі і Ізраіль



Аб гэтым паведаміла 13 лістапада начальнік аддзела мукамольнай, крупяной, хлебапякарнай і макароннай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Ірына Баранцэвіч.

"Нашы прадпрыемствы асвоілі тэхналогію вытворчасці замарожаных вырабаў, - адзначыла спецыяліст. - Гэта вельмі працазатратная і энергаёмістая вытворчасць, ад якой многія ўжо адышлі".

Паводле слоў Ірыны Баранцэвіч, цяпер прадпрыемствы сістэмы Мінсельгасхарча актыўна экспартуюць замарожаны хлеб. У прыватнасці, гэтай прадукцыяй ужо зацікавіліся Ізраіль і Амерыка.

"У кастрычніку бягучага года адно з магілёўскіх прадпрыемстваў ажыццявіла пробную пастаўку замарожанага хлеба ў ЗША. Цяпер рыхтуецца партыя для Ізраіля", - адзначыла начальнік аддзела. Пры гэтым асноўная маса хлебабулачных вырабаў, паводле яе слоў, усё ж такі экспартуецца ў прылеглыя раёны Расійскай Федэрацыі. Так, за 9 месяцаў бягучага года ўсходняй суседцы пастаўлена 4,5 тыс. т замарожанага хлеба больш як на $6,7 млн.

"Нашы хлябы натуральныя, яны маюць даволі вялікія тэрміны прыгоднасці, таму нядзіўна, што іх хочуць бачыць у тым ліку і ў такіх краінах, як Амерыка", - рэзюмавала Ірына Баранцэвіч.

13 лістапада 2014, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/74/28189
Текущая дата: 24.11.2024