Аб гэтым паведаміў 12 лютага пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка ў час адкрыцця I Беларуска-французскага бізнес-форуму.
"Упершыню за апошнія 10 гадоў у 2014 годзе экспарт беларускіх тавараў у Францыю перасягнуў сімвалічны рубеж $100 млн. Па выніках мінулага года мы паставілі на французскі рынак тавараў на суму $110 млн, а тэмп росту экспарту склаў 120 працэнтаў", - адзначыў ён.
Павел Латушка падкрэсліў, што гэта яшчэ не адпавядае патэнцыялу ні Беларусі, ні Францыі. "Каб актывізаваць нашы адносіны, мы сканцэнтравалі сваю ўвагу на арганізацыі прэзентацый эканомікі Беларусі ў рэгіёнах Францыі. За апошнія 2 гады мы правялі 18 такіх прэзентацый, іх наведалі прадстаўнікі каля 450 французскіх кампаній", - растлумачыў ён. Пасол адзначыў, што французскія інвестыцыі ў Беларусь у мінулым годзе склалі каля $5 млн.
"Для развіцця нашых адносін важна і правядзенне першага пасяджэння сумеснай беларуска-французскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Нашы краіны да гэтага ішлі 20 гадоў, і гэта таксама падкрэслівае, наколькі мы зацікаўлены актывізаваць адносіны ў сферы эканомікі", - падкрэсліў Павел Латушка. Паводле яго слоў, на пасяджэнні будуць абмяркоўвацца практычна ўсе сферы эканомікі, у тым ліку і пытанні энергетыкі, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, транспарту, турызму.
I Беларуска-французскі бізнес-форум, на які прыехалі кампаніі з больш як 15 гарадоў, што прадстаўляюць 10 рэгіёнаў Францыі, праходзіць 12 лютага ў Мінску. Звыш 50 беларускіх і 58 французскіх прадстаўнікоў бізнесу атрымалі магчымасць правесці двухбаковыя перагаворы. Французскіх удзельнікаў форуму азнаёмяць з экспартным і інвестыцыйным патэнцыялам Беларусі, а таксама з вопытам работы замежных кампаній на беларускім рынку.
12 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
12 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/74/29639
Текущая дата: 24.11.2024