Аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве.
Сыр "Pesto Rosso" з масавай доляй тлушчу ў сухім рэчыве 50 працэнтаў будзе мець смак часнаку і сухіх таматаў. Дзякуючы апошняму інгрэдыенту ён будзе выдзяляцца сярод класічных сыроў сваім чырвоным колерам.
Тэрмін выспявання сыру складае 60 сутак. Першая яго партыя пакуль знаходзіцца ў камеры выспявання. Як растлумачылі на прадпрыемстве, у продаж сыр павінен паступіць на працягу бліжэйшага тыдня. "Цяпер будзем вывучаць попыт на новы прадукт беларускіх пакупнікоў, не выключана, што ў будучым будзем пастаўляць яго на экспарт", - сказалі спецыялісты.
Экспарт прадукцыі Любанскага філіяла Слуцкага сыраробнага камбіната за 2014 год склаў $30,6 млн, што на 6,8 працэнта больш у параўнанні з 2013 годам. Асноўнымі рынкамі збыту з`яўляюцца Расія і Казахстан.
Цяпер на прадпрыемстве прадаўжаецца рэканструкцыя сушылкі ў цэху сухога абястлушчанага малака. Рэалізацыя праекта дасць магчымасць павялічыць магутнасці па вытворчасці сухога малочнага прадукту (падсырнай сыроваткі) з 3 да 10 т у суткі. Увод у эксплуатацыю абсталявання пасля мадэрнізацыі плануецца ў кастрычніку 2015 года.
Любанскі сыраробны завод створаны ў 1932 годзе. У 2012 годзе рэарганізаваны ў Любанскі філіял ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат". Асноўным відам дзейнасці прадпрыемства з`яўляецца перапрацоўка малака і вытворчасць сыру, цяпер яно вырабляе больш як 40 найменняў сыроў.
13 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
13 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/74/29644
Текущая дата: 24.11.2024