Пра гэта заявіў ўрадавы ўпаўнаважаны па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Валерый Пятніцкі.
Урад Украіны гатовы прыпыніць санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх тавараў, якія былі ўведзены ў адказ на дзеянні Беларусі па абмежаванні доступу ўкраінскіх тавараў на яе рынак, у выпадку калі беларускі бок цалкам здыме гэтыя абмежаванні.
Паводле яго слоў, бакі правялі кансультацыі ў Мінску па гэтым пытанні. «Было прызнана, што фактычна парушаныя пагаднення па свабодным гандлі. Хоць Беларусь не з’яўляецца членам СГА, аднак Расія, уступаючы ў гэтую арганізацыю, абавязалася, што краіны Мытнага саюза будуць выконваць гэтыя правілы», — дадаў В. Пятніцкі.
«Беларускі бок ужо зрабіў шэраг крокаў па выпраўленні сітуацыі, унёс змены ў пэўныя пастановы. Мы, са свайго боку, правялі кансультацыю з нашымі вытворцамі і вырашылі, што можам пайсці насустрач беларускаму боку, прыняўшы рашэнне аб прыпыненні санкцый у дачыненні да беларускіх тавараў. Гэтае прыпыненне будзе дзейнічаць у выпадку, калі беларускі бок цалкам разблакуе пастаўкі прадукцыі на свой рынак, гэта значыць, адменіць ліцэнзаванне», — сказаў ўрадавы ўпаўнаважаны.
Пры гэтым ён адзначыў, што на сёння абмежаванні з беларускага боку працягваюць дзейнічаць, і ўкраінскі экспарт пакуль не адноўлены.
Як паведамлялася, Украіна з 26 ліпеня ўвяла да 2017 года 60,05% -ную пошліну на беларускае піва, гумовыя шыны і шэраг камплектуючых для халадзільнага абсталявання. Прычынай такога кроку стала ўвядзенне 16 мая Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь ліцэнзавання піва, асобных відаў макаронных, а таксама кандытарскіх вырабаў і сыравіны для іх вытворчасці з-за межаў тэрыторыі Мытнага саюза.
Звязда, 6 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/75/27008
Текущая дата: 24.11.2024