Белорусский портал в Казахстане

Экспарт беларускай пладова-ягаднай прадукцыі ў гэтым сезоне вырас у 2,5 раза ў параўнанні з мінулым годам і склаў амаль 8 тыс.т.



Аб гэтым паведаміла начальнік аддзела па вытворчасці плодаагародніннай прадукцыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Таццяна Карбановіч.

"У асноўным на продаж ідуць беларускія яблыкі. Пры гэтым імпарт яблыкаў складае каля 50-60 тыс. т у год", - адзначыла яна.

Спецыяліст звярнула ўвагу, што Мінсельгасхарч бачыць першачарговую неабходнасць у забеспячэнні ўнутранага рынку краіны. "Цяпер мы атрымліваем прыкладна 50-60 кг пладова-ягаднай прадукцыі на чалавека ў год, а па рацыянальнай норме спажывання з улікам прадукцыі, якая не вырошчваецца ў краіне, гэта павінна быць 99 кг", - расказала яна.

Да 2015 года ў Беларусі плануецца павялічыць вытворчасць пладова-ягаднай прадукцыі да 160 тыс. т у год. "Да гэтага часу ўступяць у плоданашэнне маладыя сады", - растлумачыла Таццяна Карбановіч. У бягучым годзе план пасадкі саду складае 1200 га. За апошнія пяць гадоў назіраецца рост вытворчасці айчыннай пладова-ягаднай прадукцыі: калі ў 2010 годзе ў краіне атрымлівалі 65 тыс. т, то ў мінулым годзе - 104 тыс. т.

Што датычыцца экспарту агародніны, спецыяліст падкрэсліла, што чацвёртая частка ўсёй прадукцыі ахаванага грунту (у тым ліку агуркоў, таматаў, перцу) прадаецца за мяжу.

30 верасня 2014, Мінск 
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/75/27660
Текущая дата: 24.11.2024