Аб гэтым заявіў 6 лістапада ў час сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама пасол Кітая ў Беларусі.
Цуй Цымін прымае ўдзел у VII Міжнародным інвестфоруме "Магілёўская вобласць - шлях да поспеху".
Паводле слоў пасла, адна з галоўных задач яго рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць - гэта пошук новых магчымасцей для развіцця супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю. Пакуль у знешнегандлёвым абароце дзвюх краін назіраецца дысбаланс - Кітай прадае Беларусі значна больш, чым купляе. Таму адным з перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва можа стаць імпарт у Кітай прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі.
Цуй Цыміна таксама зацікавілі прапановы аб магчымасцях інвесціравання ў шэраг праектаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Перш за ўсё гэта датычыцца будаўніцтва цукровага завода пад Чавусамі, перапрацоўкі пакладаў торфу ў Клічаўскім раёне, стварэння вузлавога грузавога аэрапорта пад Магілёвам, а таксама шэрага праектаў па аднаўляльных крыніцах энергіі. Пасол запэўніў Пятра Рудніка, што хутка ён будзе ў Пекіне і ўсе прапановы перадасць прадстаўнікам дзелавых колаў, а таксама будзе садзейнічаць ва ўсім, каб паскорыць рэалізацыю сумесных інвестпраектаў. "У кітайскіх інвестараў вялікая зацікаўленасць па ўкладанні капіталу ў Магілёўскі рэгіён. Тут, і я ў гэтым асабіста змог пераканацца ў час удзелу ў форуме, самы спрыяльны інвестыцыйны клімат", - сказаў Цуй Цымін.
Ён таксама з задавальненнем прыняў прапанову губернатара наведаць буйныя міжнародныя культурныя мерапрыемствы, якія будуць праходзіць у Магілёўскай вобласці ў 2015 годзе: свята Купалле ("Александрыя збірае сяброў") і Міжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер". Пасол асабліва падкрэсліў, што, хоць гэта і першы яго візіт на магілёўскую зямлю, ён адчувае сябе тут як дома.
6 лістапада 2014, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
6 лістапада 2014, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/75/28092
Текущая дата: 24.11.2024