Пра гэта паведаміла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч па выніках візіту афіцыйнай дэлегацыі Беларусі на чале з прэм`ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам у Туркменістан, які адбыўся 11-13 чэрвеня.
"У 2013 годзе Беларускі гандлёвы дом паставіў у Туркменістан айчыннай прадукцыі на суму больш як $1,9 млн, - сказала намеснік міністра. - У 2014 годзе плануецца істотна пашырыць асартымент беларускіх тавараў і давесці аб`ёмы паставак беларускай прадукцыі на туркменскі рынак да $5 млн".
Беларусь ужо мае дастатковыя напрацоўкі для дасягнення пастаўленых задач. У бягучым годзе заключаны дагавор з ААТ "Белшына" на пастаўку гандлёваму дому ў Туркменістане 5,5 тыс. аўташын на суму каля $850 тыс. Таксама запланавана падпісанне кантрактаў на пастаўку тавараў з ААТ "Гарадзейскі цукровы камбінат", ЗАТ "Добрушскі фарфоравы завод", УП "Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў", ААТ "Лідахлебапрадукты", ААТ "Лідахарчканцэнтраты", ААТ "Мінскі малочны завод нумар 1", РУВП "Магілёўхлебпрам", КУП "Мінскхлебпрам", ПУП "Камака прадцэнтр", ААТ "Лідскае піва", ААТ "Гандальадзенне".
У час візіту ў Туркменістан Ірына Наркевіч сустрэлася з намеснікам міністра гандлю і знешнеэканамічных сувязей Туркменістана Айной Курбанавай і намеснікам старшыні Гандлёва-прамысловай палаты Туркменістана Даўранам Хаджаевым. Бакі абмеркавалі пытанні пашырэння двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з улікам дзейнасці беларускага гандлёвага дома ў Туркменістане і туркменскага гандлёвага дома ў Беларусі. "У прыватнасці, адзначана неабходнасць аптымізаваць работу рознічнага магазіна гандлёвага дома ў Туркменістане. Яго галоўнымі функцыямі павінны стаць папулярызацыя, рэклама і пашырэнне асартыменту запатрабаванай беларускай прадукцыі", - сказала Ірына Наркевіч.
Намеснік міністра таксама дадала, што беларускі гандлёвы дом, які мае ўніверсальны асартымент тавараў вядучых беларускіх вытворцаў, з`яўляецца своеасаблівай гандлёва-інфармацыйнай пляцоўкай рэспублікі ў Туркменістане. Гандлёвы дом, у прыватнасці, ажыццяўляе знешнеэканамічную, гандлёва-закупачную і пасрэдніцкую дзейнасць, аптовы і рознічны гандаль. На яго базе створана пастаянна дзеючая экспазіцыя каля 1,5 тыс. найменняў тавараў практычна ад 100 беларускіх вытворцаў для вывучэння попыту і ўмоў паставак. У тым ліку працуе экспазіцыя пра беларускую сістэму адукацыі. Цяпер на базе гандлёвага дома адкрыты магазін рознічнага гандлю. Акрамя таго, прапрацоўваецца пытанне адкрыцця там рэстарана беларускай кухні.
"Беларускі гандлёвы дом у агляднай будучыні стане пляцоўкай для ўзаемадзеяння паміж дзяржавамі не толькі ў гандлёвай сферы", - адзначыла Ірына Наркевіч. У прыватнасці плануецца, што ў гэтым годзе там з`явіцца інфармацыйны цэнтр па адукацыі, турызме, санаторна-курортным адпачынку і лячэнні ў Беларусі, упаўнаважаны аказваць на платнай аснове паслугі па інфармаванні аб патэнцыяле Беларусі ў гэтых сферах.
"Работа па шырокім дыяпазоне напрамкаў апраўдана і перспектыўна", - упэўнена намеснік міністра. Напрыклад, на працягу 2013 года ў Беларусі праходзілі навучанне больш як 8,5 тыс. туркменскіх студэнтаў, а гэта больш як 50 працэнтаў усіх замежных студэнтаў у ВНУ краіны. Акрамя таго, гандлёвы дом рэгулярна прадстаўляе Беларусь на выстаўках і кірмашах у Ашхабадзе, дэманструючы дастойны ўзровень айчыннай прадукцыі.
Гаспадарчае таварыства "Беларуска-туркменскі гандлёвы дом" у Ашхабадзе, а таксама СТАА "Туркмена-беларускі гандлёвы дом" у Мінску былі створаны ў 2010 годзе.
16 чэрвеня 2014, Мінск
Марыя Дзмітрыева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/76/26267
Текущая дата: 24.11.2024