За студзень—чэрвень 2013 года Беларусь ад экспарту 1,8 млн. тон малака і малакапрадуктаў атрымала больш як 1 млрд. долараў ЗША валютнай выручкі.
Як паведамілі у прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, гэты вынік абумоўлены як ростам экспарту малочнай прадукцыі ў натуральнай выражэнні, так і павелічэннем цэн на сусветным рынку. Так, рост экспарту малака і малакапрадуктаў у вартасным выражэнні па выніках першага паўгоддзя склаў 135,8%, у натуральным — 121,5%.
Экспарт малака і малакапрадуктаў з Беларусі складае 38% ад экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі і харчаванні.
Па выніках студзеня—чэрвеня экспарт сухога абястлушчанага малака склаў 93,7% ад агульнага аб`ёму вытворчасці, сухога натуральнага малака — 90,5%, канцэнтраванага малака — 94,6%, масла — 72,3%, сыроў і тварагу — 77,9%.
Асноўным гандлёвым партнёрам з`яўляецца Расія, на гэты рынак пастаўляецца больш як 95% малака і малакапрадуктаў. За шэсць месяцаў у РФ, паводле даных Белстата, экспартавана 1,7 млн. тон малака і малакапрадуктаў, рост экспарту склаў 122,1%. Выкананне прагнозных балансаў попыту і прапановы Саюзнай дзяржавы забяспечана на 106%, у разрэзе асобных відаў прадукцыі гэты паказчык вагаецца ад 83% да 151%. Перавышэнне папярэдне ўзгодненых аб`ёмаў паставак па шэрагу пазіцый абумоўлена павышаным попытам з боку расійскіх партнёраў, адзначылі ў прэс-службе міністэрства. Асноўнымі спажыўцамі малочнай прадукцыі ў Расіі з`яўляюцца гандлёвыя сеткі і перапрацоўчыя прадпрыемствы.
Патрэбнасць унутранага рынку Беларусі ў малочнай прадукцыі ў поўным аб`ёме забяспечваецца беларускімі вытворцамі. Пералік такой імпартнай прадукцыі невялікі, галоўным чынам гэта ёгурты, у нязначных аб`ёмах сыры. Асноўнымі пастаўшчыкамі імпартнай прадукцыі з`яўляюцца суб`екты РФ. Малочную сыравіну ні ў сырым, ні ў перапрацаваным выглядзе Беларусь не імпартуе. Усяго за студзень—чэрвень 2013 года імпарт малакапрадуктаў у Беларусь з Расіі склаў 27,5 тыс. тон, з трэціх краін 5 тыс. тон.
Як адзначылі ў ведамстве, увоз падкантрольных тавараў, у тым ліку малочных, на тэрыторыю Мытнага саюза па рашэнні камісіі МС магчымы толькі па дазволах, выдадзеных кампетэнтнымі органамі краін Мытнага саюза. Усе дазволы ў Беларусі і Расіі выдаюцца ў адзінай электроннай сістэме "Аргус" і лёгка прасочваюцца кампетэнтнымі органамі бакоў. Такая сістэма дазваляе адсачыць колькасць ужо ўвезенага тавару, а таксама яго краіну-паходжанне.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 6 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/77/22515
Текущая дата: 24.11.2024