Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства прамысловасці Беларусі.
У ліпені ААТ "БелАЗ" выйграла тэндар на пастаўку кар`ерных самазвалаў "БелаАЗ-75131" у камплектацыі з рухавіком KTA50-C (Cummins) і электрамеханічнай трансмісіяй на адрас аб`яднання "Бор-Група". Тэхніка будзе працаваць на рудніку "Бор". Ён распрацоўваецца з 1903 года і мае разведаныя запасы руд у 90 млн. тон пры сярэднім утрыманні медзі 1,5%, агульныя запасы раёна складаюць 3 млн. тон медзі. Здабыча руды ажыццяўляецца падземным і адкрытым спосабамі.
Кар`ерныя самазвалы "БелАЗ-75131" прызначаны для транспарціроўкі горнай масы ў разрыхленым стане па тэхналагічных дарогах на адкрытых распрацоўках карысных выкапняў з рознымі кліматычнымі ўмовамі. Могуць выкарыстоўвацца на ўзвядзенні буйных прамысловых і гідратэхнічных збудаванняў, пры будаўніцтве дарожна-магістральных комплексаў, а таксама ў тэхналагічных падраздзяленнях прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці.
На сённяшні дзень парк тэхнікі кар`ерных самазвалаў "БелАЗ" у Сербіі налічвае некалькі дзясяткаў адзінак з пераважнай доляй тэхнікі ў камплектацыі з электрамеханічнай трансмісіяй.
Да канца года ў Сербію плануецца таксама пастаўка кар`ерных самазвалаў "БелАЗ" грузападымальнасцю 220 тон.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 8 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/77/22541
Текущая дата: 24.11.2024