Белорусский портал в Казахстане

Беларусь плануе пастаўляць у В`етнам беспілотныя авіяцыйныя комплексы



Пра гэта паведаміў 16 мая прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 16 мая ў Мінску на сустрэчы з прэм`ер-міністрам В`етнама Нгуен Тан Зунгам.

"Мы вельмі вялікія спадзяванні звязваем з навукова-тэхнічным супрацоўніцтвам. Тут і беспілотныя авіяцыйныя комплексы, кантракты па якіх мы падпісваем падчас вашага візіту, і перспектыўныя сумесныя праекты ў сферы бія- і інфармацыйных тэхналогій, а таксама ў медыцыне", — прыводзіць словы Мясніковіча дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Мясніковіч таксама "вельмі рады, што зараз праходзіць рэгістрацыю сумесны праект у сферы камп`ютарнага праектавання мікра- і нанаэлектронных сістэм".

Прэм`ер-міністр Беларусі выказаў удзячнасць в`етнамскаму боку за ініцыятывы ў частцы пашырэння маштабаў падрыхтоўкі кадраў па розных кірунках. "Я мяркую, што можа і большая колькасць вашых грамадзян вучыцца ў нашых універсітэтах, і мы гатовы разглядаць пытанне аб выдзяленні адпаведнай колькасці стыпендый", — сказаў ён.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 16 мая 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/78/21161
Текущая дата: 24.11.2024