Белорусский портал в Казахстане

З 6 па 9 снежня ў Рызе пройдзе IX Нацыянальная выстава Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы "БеларусьЭКСПА — 2012"



Пра гэта паведамілі ў выставачнай кампаніі "Тэхніка і камунікацыі".

Арганізатарамі выставы выступілі шэраг міністэрстваў, канцэрнаў, а таксама іншых беларускіх органаў дзяржкіравання.

Месца правядзення выставы — рыжскі Міжнародны выставачны цэнтр (вул. Кіпсалас, 8, павільён № 2).

Паводле слоў арганізатараў, мэта выставы — "умацаванне станоўчага іміджу Беларусі як дзяржавы, якая дынамічна развіваецца, развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Латвіяй, прэзентацыя экспартнага патэнцыялу Беларусі, паказ прадукцыі вядучых беларускіх вытворцаў, прасоўванне айчынных тавараў і паслуг на рынак Латвійскай Рэспублікі, правядзенне дзелавых сустрэч і перамоў, усталяванне партнёрскіх адносін з латвійскімі суб`ектамі гаспадарання, заключэнне пагадненняў і кантрактаў на пастаўку беларускай прадукцыі і іншыя".

Да ўвагі наведвальнікаў выставы "БеларусьЭКСПА -2012" будзе прапанаваны шырокі спектр прамысловых і спажывецкіх тавараў, вырабленых прадпрыемствамі і арганізацыямі Беларусі, а таксама паслуг. Сёлета ў экспазіцыі выставы будзе прадстаўлена прадукцыя больш як 250 прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі, агульная плошча экспазіцыі складзе звыш 2.500 кв. м.

Буйныя экспазіцыі на выставе традыцыйна прадставяць міністэрствы прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, адукацыі, транспарту і камунікацый; канцэрны "Белнафтахім", "Белдзяржхарчпрам", "Беллегпрам" і "Беллеспаперапрам", Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

У межах выставы пройдзе VI беларуска-латвійскі інвестыцыйны форум "Балтыйскі рэгіён — 2012", дзе будуць прадстаўлены перспектыўныя праекты ў галіне навукі і тэхнікі, інфармацыйных тэхналогій, транспартна-лагістычнай і інш.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/79/18146
Текущая дата: 24.11.2024