У Беларусі зменены стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 ліпеня 2023 года нумар 498, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Згодна з дакументам, стаўкі экспартных пошлін на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты складаюць $16,9 за 1 т (раней — $15,6 за 1 т), на прамагонны бензін — $9,2 за 1 т (раней — $8,5 за 1 т), на таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, масла змазачнае — $5 за 1 т (раней — $4,6 за 1 т).
Пастанова ўступае ў сілу з 1 жніўня.
Звязда, 1 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/8/70288
Текущая дата: 27.12.2024