Ужо ў другой палове ліпеня ў гандлёвую сетку пачне паступаць прадукцыя ва ўпакоўках з новым дызайнам і новым лагатыпам, паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па сувязях з грамадскасцю ААТ Алена Бабкіна.
"Удасканалены дызайнерамі элемент "вёска", які адлюстроўвае пазіцыянаванне брэнда, цяпер размесціцца ў верхняй частцы ўпакоўкі. За кошт колеру будзе выдзелена найменне прадукту. Розныя тлустасці будуць адлюстроўваць розныя па інтэнсіўнасці адценні колераў. Усё гэта накіравана на тое, каб аблегчыць спажыўцам выбар прадукцыі на паліцах магазінаў. А слоган "Заўсёды са свежага малака" яшчэ раз падкрэсліць стопрацэнтную натуральнасць прадукцыі", — расказала Бабкіна.
Да 1 ліпеня 2012 года кампанія "Савушкаў прадукт" пастаўляла натуральнамалочную прадукцыю, сыры, сокі і сокавыя прадукты ў 75 рэгіёнаў Расіі, а таксама ва Украіну, Малдову, Арменію, Азербайджан, Узбекістан, Туркменістан, Казахстан, Аб`яднаныя Арабскія Эміраты і Іарданію.
У краіны Еўрасаюза — Германію, Чэхію і Латвію — пастаўляўся толькі бярозавы сок. Акрамя таго, у некаторыя краіны далёкага замежжа пастаўляўся шэраг найменняў сухой малочнай прадукцыі.
Удзельная вага экспарту ў агульным аб`ёме вытворчасці ААТ па выніках першага паўгоддзя 2012 года склала каля 50%.
18 чэрвеня пастаянны камітэт Еўрасаюза па харчовым ланцугу і здароўі жывёл дазволіў з 1 ліпеня пастаўкі сырога малака і малочных прадуктаў з Беларусі на рынак ЕС чатыром беларускім кампаніям, у тым ліку ААТ "Савушкаў прадукт".
Між тым, некалькі тыдняў таму друкаваны орган Еўрасаюза — выданне EUobserver — паведамляў пра тое, што ўладальніка ААТ "Савушкаў прадукт", брэсцкага бізнесмена Аляксандра Машэнскага, могуць закрануць санкцыі ЕС. Машэнскі, адзначаў EUobserver, "адыграў важную ролю ў кампаніі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года", бізнесмен з`яўляўся яго даверанай асобай, а таксама "стаў трэцім у Беларусі па ўплывовасці алігархам пасля Пефціева і Чыжа".
---------------------------------
Даведка БелаПАН. Калектыў кампаніі налічвае 2.877 чалавек, сярэдні ўзрост супрацоўнікаў — 34 гады. Вытворчасць прадукцыі ажыццяўляецца на чатырох вытворчых пляцоўках: у Брэсце, Камянцы, Пінску і Століне. Вытворчыя магутнасці кампаніі ў цэлым дазваляюць перапрацоўваць да 2.500 тон малака за суткі. Сыравінную зону кампаніі складаюць 97 гаспадарак Брэсцкай вобласці. У першым паўгоддзі 2012 года кампанія перапрацавала больш чым 242 тысяч тон малака, што на 13% перавышае паказчыкі аналагічнага перыяду мінулага года.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 15 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/80/15119
Текущая дата: 24.11.2024