Пра гэта журналісту "Звязды" ў эксклюзіўным інтэрв`ю паведаміў Федэральны дэпутат парламента Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія, старшыня парламенцкай групы "Бразілія — Беларусь" і кіраўнік бразільскай дэлегацыі Андрэ Захараў.
Кароткая размова адбылася адразу пасля сустрэчы бразільскага парламентарыя і бізнэсменаў з беларускай парламенцкай групай пад кіраўніцтвам Сяргея Маскевіча, міністра адукацыі. Да гэтага спадар Захараў вёў перамовы з першым віцэ-прэм`ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам. Адказваючы на пытанне пра галоўныя вынікі візіту, Андрэ Захараў адзначыў, што ў першую чаргу ўдалося дасягнуць паглыблення ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнай уладай Бразіліі і Беларусі. Таксама важным з`яўляецца і ўмацаванне супрацоўніцтва паміж бразільскімі і беларускімі бізнэс-групамі.
— Мы падпісалі дагавор паміж МТЗ і бразільскімі дзелавымі коламі аб стварэнні сумеснага прадпрыемства, што дазволіць у кароткія тэрміны наладзіць вытворчасць беларускіх трактароў у Бразіліі, — сказаў ён. — Распрацоўваем таксама іншыя праекты ў галіне сельскагаспадарчай тэхнікі, будаўніцтва дарог. Мы былі на БелАЗе, дзе вырабляецца тэхніка, якая можа быць вельмі цікавай для Бразіліі, бо ў нас дынамічна развіваецца галіна здабычы карысных выкапняў.
Бразілія, якая па колькасці насельніцтва займае пятае месца ў свеце, мае буйны рынак для ўгнаенняў, заўважыў кіраўнік дэлегацыі.
— Мы вельмі зацікаўлены імпартаваць калій з Беларусі. Мы прывезлі з сабой бізнэсменаў, якія валодаюць марскімі портамі і чыгуначнымі платформамі ў розных рэгіёнах Бразіліі і якія маюць выхад на прамых спажыўцоў у сельскай гаспадарцы — кааператывы. І гэта пры тым, што ў Бразіліі маецца дзяржаўнае фінансаванне сельскай гаспадаркі на ўсіх узроўнях — ад насення, угнаенняў, тэхнічнага абслугоўвання да продажу ўраджаю і прамысловай перапрацоўкі.
Андрэ Захараў таксама расказаў, што дэлегацыя прапрацавала магчымасць інвеставання ў Беларусь бразільскага капіталу. Размова ідзе аб праекце па адкрыцці ў Беларусі фабрыкі па перапрацоўцы соі. Беларусь для Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія цікавая яшчэ і сваім патэнцыялам краіны — удзельніцы Мытнага саюза, бо праз яе адкрываюцца вялізныя рынкі Расіі і Казахстана. Разам з тым, будаўніцтва завода на тэрыторыі Беларусі дазволіць стварыць тут новыя працоўныя месцы.
Яшчэ адна тэма, на якую размаўлялі парламентарыі дзвюх краін — абмен студэнтамі паміж універсітэтамі і падрыхтоўка спецыялістаў ва ўсіх адзначаных падчас перамоў галінах.
— Цяпер мы чакаем візіт беларускай парламенцкай групы ў Бразілію, каб яна таксама азнаёмілася з нашай краінай. Гэта нашмат спросціць партнёрства паміж дзяржавамі, — сказаў на развітанне федэральны дэпутат парламента Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія. — Асабліва дзякуем беларускаму паслу ў Бразіліі Леаніду Крупцу, які забяспечыў наш прыезд у Беларусь.
Дарэчы, падчас вітальнага слова дэпутатам беларускага парламента спадар Захараў расказаў, што мае славянскія карані, як і жонка, якая яго суправаджае. Чым, дарэчы, і тлумачыцца такое звыклае для нашага вуха прозвішча. Бацька Андрэ ў 1929 годзе ў 18-гадовым узросце пакінуў Смаленшчыну і адправіўся жыць у Бразілію.
Вольга Мядзведзева
Звязда, 28 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/80/15408
Текущая дата: 24.11.2024