Белорусский портал в Казахстане

Ізноў лепшыя



Беларускія настойкі "Налiбокi" і "Сваяк" у трэці раз прызнаныя лепшымі алкагольнымі напоямі на міжнароднай выставе "Прадэкспа-2012" у Маскве.

За многія гады правядзення дэгустацыйны конкурс зарэкамендаваў сябе як абсалютна непрадузяты і аб`ектыўны. Лепшыя алкагольныя напоі выбіраюцца высокапрафесійнымі экспертамі Расіі, краін СНД і еўрапейскіх дзяржаў метадам закрытай дэгустацыі.

Нагадаем, што "Налiбокi" і "Сваяк" - праўдзіва беларускія брэнды.

Радыё Беларусь, 21 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/81/12393
Текущая дата: 24.11.2024