Белорусский портал в Казахстане

Экспартная пошліна на бензін павялічана



1 сакавіка Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты.

Такім чынам, згодна з пастановай Савета Міністраў Беларусі №184 ад 27 лютага 2012 года, вывазныя мытныя пошліны на нафту, светлыя і цёмныя нафтапрадукты значна павялічваюцца. Пошліна на бензін, напрыклад, складзе 370,1 долара ЗША за тону замест 354,3. А вось пошліна на звадкаваныя газы наадварот знізілася — 157,3 долара замест 181,7. За тону ж самой нафты трэба будзе цяпер плаціць 411,2 долара. Нагадаем, што з 1  кастрычніка 2011 года Беларусь разлічвае экспартныя пошліны на нафтапрадукцыю, якая вывозіцца за межы Мытнага саюза, гэтак жа, як і Расія: стаўка на светлыя і цёмныя нафтапрадукты звязваецца са стаўкай на нафту і складае 66% ад яе.

Уладзіслаў Кулецкі
Звязда, 1 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/81/12593
Текущая дата: 24.11.2024