Белорусский портал в Казахстане

Браварні Беларусі павялічылі экспарт у 2,6 разу



У студзені—лютым 2011 года піваварныя заводы Беларусі павялічылі экспарт піва ў 2,6 разу ў адносінах да паказчыка за такі ж перыяд мінулага, паведамілі у прэс-службе канцэрна "Белдзяржхарчпрам".

Па выніках двух месяцаў экспартавана 613,1 тыс. дал піва. Гадавое заданне (5 млн. 160 тыс. дал) згодна з праграмай развіцця піваварнай галіны выканана на 11,9%.

ААТ "Лідскае піва" экспартавала 67,7 тыс. дал — у 1,8 разу больш, чым за студзень—люты 2010 года; ААТ "Крыніца" — 422,6 тыс. дал (у 2,5 разу больш). ААТ "Брэсцкае піва" павялічыла аб`ём экспарту да 57,9 тыс. дал (у 23 разы больш). Сумеснае ААТ "Рэчыцапіва" паставіла 0,9 тыс. дал (на 77,8% менш), ЗЗАТ "Піваварні Хайнекен" — 44,1 тыс. дал (у 4,9 разу больш), ААТ "Піўзавод "Аліварыя" — 18,8 тыс. дал (у 3,1 разу больш), СТАА "Дзвінскі бровар" — 1,1 тыс. дал (на 80,1% менш).

Паводле даных "Белдзяржхарчпрама", на ўнутраным рынку ў студзені—лютым 2011 года рэалізавана 4 млн. 254,4 тыс. дал піва, што на 12,8% больш, чым за студзень—люты 2010 года. Заданне на студзень—люты (5 млн. 102,8 млн. дал) выканана на 83,4%.

Аб`ём паставак піва ААТ "Крыніца" на ўнутраны рынак за студзень—люты знізіўся на 15% да 1 млн. 146,8 тыс. дал, СААТ "Рэчыцапіва" — на 34,7% (64,96 тыс. дал), СТАА "Дзвінскі бровар" — на 80,5% (4,5 тыс. дал), іншымі прадпрыемствамі — на 35,2% (4,6 тыс. дал).

Чатыры прадпрыемствы павялічылі пастаўкі на ўнутраны рынак: ААТ "Лідскае піва" — на 26,5% (719,1 тыс. дал), ЗЗАТ "Піваварні Хайнекен" — на 60,6% (1 млн. 143,7 тыс. дал), ААТ "Піўзавод "Аліварыя" — на 18,9% (896,5 тыс. дал), ААТ "Брэсцкае піва" — на 6,2% (274,34 тыс. дал).

Агульны аб`ём імпарту ў студзені 2011 года склаў 423,2 тыс. дал. З Расіі пастаўлена 403,8 тыс. дал, Украіны — 11,7 тыс. дал, Германіі — 1,2 тыс. дал, Ірландыі — 1,4 тыс. дал, Чэхіі — 2,5 тыс. дал, Літвы — 1,8 тыс. дал. У адносінах да студзеня 2010 гады імпарт піва знізіўся на 30,3% (з Расіі — павялічыўся на 25,4%, Украіны — знізіўся на 95,7%, Германіі — павялічыўся на 9,1%, Чэхіі — на 13,6%). У студзені 2010 года імпарт піва з Ірландыі і Літвы не ажыццяўляўся.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/84/4962
Текущая дата: 24.11.2024