Ажыятажнага попыту на крупяныя вырабы, які назіраецца ў суседніх дзяржавах, у Беларусі няма, заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі ўчора ў час рабочай паездкі ў Ліду, адказваючы на пытанне БЕЛТА.
"У краіне дастаткова запасаў харчовых тавараў, у тым ліку крупяных вырабаў усёй наменклатуры, пачынаючы ад грэчкі і заканчваючы просам, аўсянымі камякамі, — сказаў кіраўнік урада. — Мы забяспечваем свае патрэбнасці ў поўным аб`ёме".
Паводле яго слоў, грэчка актыўна ўбіраецца з палёў, паступае на перапрацоўчыя прадпрыемствы, якія працуюць стабільна. Сяргей Сідорскі выказаў упэўненасць у тым, што "грэчкі ў продажы будзе столькі, колькі патрэбна". А нейкі ажыятаж вакол крупяных вырабаў ён назваў "падагрэтым".
Паколькі Беларусь — транзітная краіна, то яе актыўна наведваюць і ўкраінцы, і расіяне. "На мінулым тыдні па маім даручэнні пацікавіліся ў прылеглых рэгіёнах Расіі і высветлілі, што там — беларуская грэчка, — сказаў прэм`ер-міністр. — Не страшна, у нас гэтай прадукцыі хапае. Акрамя таго, апошнія дні павялічаны аб`ёмы вытворчасці круп, каб забяспечыць гандаль". Калі ж узнікаюць нейкія перабоі з наяўнасцю гэтых вырабаў на прылаўках, то гэта звязана з рытмічнасцю пастаўкі тавараў у гандлёвую сетку. Сяргей Сідорскі асабліва спыніўся і на пытанні цаны на крупы. Каб папярэдзіць адток беларускай грэчкі ў Расію, дзе цана на яе ў два разы вышэйшая, было прынята рашэнне крыху ўзняць цану на гэту прадукцыю ў Беларусі. Пры гэтым, падкрэсліў Сяргей Сідорскі, грэчка будзе таннейшая, чым за межамі нашай краіны.
Прэм`ер-міністр у Лідзе наведаў два аб`екты гандлю, азнаёміўся з асартыментам прадукцыі, пацікавіўся тым, ці адчуваецца дэфіцыт якіх-небудзь тавараў. Ён пераканаўся ў тым, што пакупніцкі попыт задавальняецца цалкам.
"Нагнятанне непатрэбных страсцяў ні да чаго добрага не прыводзіць", — сказаў прэм`ер-міністр. А што датычыцца наяўнасці ў гандлёвай сетцы сметанковага масла, то праблемы з гэтай прадукцыяй быць у прынцыпе не павінна. Усе малочныя камбінаты забяспечаны малаком, у нармальным рэжыме функцыянуюць перапрацоўчыя прадпрыемствы. "Каля 80 працэнтаў ад агульнага аб`ёму вырабленага ў Беларусі сметанковага масла ідзе на экспарт, — адзначыў Сяргей Сідорскі. — Нам нічога не значыць на працягу аднаго дня разгарнуць частку экспартных патокаў на ўнутраны рынак".
БелТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/85/1892
Текущая дата: 28.12.2024