Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка падарыў Прэзідэнту Зімбабвэ трактар, а той яму — льва



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падарыў Прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагве трактар, а той яму — пудзіла льва.

Кіраўнікі дзяржаў прынялі ўдзел у цырымоніі перадачы беларускай тэхнікі зімбабвійскім аграрыям. Тут ім коратка далажылі аб рабоце па пастаўках і абслугоўванні беларускай тэхнікі ў Зімбабвэ.

Прэзідэнтаў сустракалі зімбабвійскія дзяўчаты ў беларускіх нацыянальных касцюмах з караваем у руках. Ён быў выпечаны з мясцовага ўраджаю, сабранага пры дапамозе беларускай тэхнікі.

Аляксандр Лукашэнка падарыў калегу трактар для яго асабістай падсобнай гаспадаркі. У сваю чаргу Эмерсан Мнангагва падарыў Прэзідэнту Беларусі пудзіла льва — цара звяроў і адной з самых моцных жывёл Афрыкі.

Звязда, 31 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/9/68224
Текущая дата: 03.06.2024