Аб гэтым расказала начальніца галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Ксенія Мялешка.
"У Беларусі мясная прамысловасць мае прыярытэтнае значэнне. Узровень забеспячэння за кошт уласнай вытворчасці па мясе і мясапрадуктах складае больш за 130 працэнтаў. У сувязі з гэтым можна гаварыць аб тым, што ў нашай краіны дастаткова рэсурсаў для адгрузкі мясапрадуктаў як на ўнутраны рынак, так і на знешні", - заявіла Ксенія Мялешка.
Экспарт мясапрадуктаў штогод расце і ў 2023 годзе гэта тэндэнцыя захоўваецца. "Выраслі ў нас як натуральныя паказчыкі, так і вартасныя. Пры гэтым павялічыліся аб`ёмы продажаў мясной прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. Сярод іх каўбасныя вырабы і мясныя кансервы. Традыцыйна доля мясной прадукцыі ў экспарце прадуктаў харчавання ў нас складае каля 20 працэнтаў, а доля ў вытворчасці - больш за 30 працэнтаў", - адзначыла начальніца галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча.
2 траўня 2023, Мінск
БЕЛТА
2 траўня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/9/69282
Текущая дата: 27.12.2024