Белорусский портал в Казахстане

Беларусь прыняла ўдзел у Глабальнай канферэнцыі па лагістыцы ў кітайскім Сіяні



Беларусь прыняла ўдзел у Глабальнай канферэнцыі па лагістыцы, якая прайшла ў кітайскім горадзе Сіянь. Аб гэтым паведамілі ў беларускай загранустанове ў Пекіне.

"Пасольства Беларусі ў Кітаі па запрашэнні народнага ўрада Сіяня і Кітайскай федэрацыі лагістыкі і закупак прыняло ўдзел у Глабальнай канферэнцыі па лагістыцы (2020 Global Automotive Logistics Conference), - гаворыцца ў паведамленні. - Мерапрыемства сабрала больш за 100 прадстаўнікоў кітайскіх і міжнародных аўтавытворцаў, лагістычных кампаній, профільных асацыяцый, мытных органаў, адміністрацыі чыгункі і навуковых колаў Кітая".

Удзельнікі падкрэслілі, што ў сучасных умовах мінімізацыі персанальных кантактаў чыгуначная лагістыка дэманструе сістэмны рост і папулярнасць сярод удзельнікаў міжнародных ланцугоў паставак па маршруце Кітай - ЕАЭС - ЕС з-за скарачэння часу дастаўкі тавараў і кошту такіх перавозак.

У рамках мерапрыемстваў канферэнцыі былі наведаны Цэнтр чыгуначнай экспрэс-лагістыкі і Комплексная бондавая зона ў горадзе Сіянь, а таксама праведзены кансультацыі з кіраўніцтвам Міжнароднага сухога порта мультымадальных перавозак Сіяня аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва з Беларуссю.

15 верасня 2020, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-411/1/56030
Текущая дата: 29.03.2024