Белорусский портал в Казахстане

Тарыфы на транзіт нафты па Беларусі выраслі на 9 адсоткаў



Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла тарыфы на паслугі па транспартоўцы нафты па магістральных трубаправодах, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Пастановай МАРГ ад 23 студзеня 2023 года нумар 8 "Аб тарыфах на паслугі па транспартоўцы нафты па магістральных трубаправодах" з 1 лютага 2023 года тарыфы на паслугі, якія аказваюцца ААТ "Гомельтранснафта Дружба" па транзітнай транспартоўцы нафты праз Беларусь, праіндэксаваны на 9 працэнтаў.

"Акрамя таго, гэтай пастановай прадугледжана павышэнне тарыфаў на транспартоўку нафты па ўнутрырэспубліканскіх маршрутных напрамках, што ўлічвае прагназуемы ў Беларусі на 2023 год індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі, а таксама ўдзельныя тырыфы (за 100 ткм) па транспартоўцы нафты па транзітных напрамках", - адзначылі ў ведамстве.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага 2023 года.

1 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-411/1/68245
Текущая дата: 25.11.2024