1 лютага павышаны тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах ААТ "Гомельтранснафта Дружба" і "Полацктранснафта Дружба" на тэрыторыі Беларусі.
У адпаведнасці з пастановай Міністэрства эканомікі ад 22 студзеня, пры разліку ў беларускіх рублях тарыфы павышаныя на 11%: да 4.105 рублёў за тону нета па маршруце Рэчыца — ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод"; да 47.603 рублёў па маршруце Рэчыца — Адамава Застава; да 3.508 рублёў па маршруце Рэчыца — лінейная вытворчая дыспетчарская станцыя (ЛПДС) Мазыр.
Пры ажыццяўленні разлікаў у замежнай валюце тарыфы павышаны на 9,7%. Па маршруце Невель — Полацк — ААТ "Нафтан" тарыф складзе 28,50 расійскіх рублёў за адну тону, Унеча (Высокае) — Полацк — ААТ "Нафтан" — 109,38 расійскіх рублёў , Унеча (Высокае) — Мазыр — ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" — 50,05 расійскіх рублёў. Апошні раз тарыф на транзіт расійскай нафты цераз тэрыторыю Беларусі павялічваўся год таму, 1 лютага 2014 года. Тады павышэнне склала 8,3—8,9%.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 лютага 2015
Мінск, 1 лютага 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-411/11/29375
Текущая дата: 25.11.2024