Белорусский портал в Казахстане

Сапраўднай прычынай прэтэнзій Захаду да авіякампаніі Turkish Airlines з’яўляецца імкненне пазбавіцца ад канкурэнтаў



Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT.

Адно з пытанняў датычылася сітуацыі вакол авіякампаніі Turkish Airlines, якую Захад абвінаваціў у датычнасці да міграцыйнага крызісу ля межаў Беларусі і Еўрасаюза і прыгразіў за гэта ўвядзеннем абмежаванняў.

«Турэцкія авіялініі» — гэта вельмі магутная авіяцыйная кампанія ў свеце, канкурэнт самым моцным авіякампаніям з Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Злучаных Штатаў Амерыкі. Гэта моцны канкурэнт для іх. Таму трэба неяк прыціснуць гэтую кампанію. Прыдумалі прычыну — бежанцы", — выказаў свой пункт гледжання па гэтым пытанні Прэзідэнт.

Па яго словах, пандэмія каранавіруса значна ўзмацніла канкурэнцыю сярод авіякампаній. «Там, на Захадзе, былі зачыненыя аэрапорты і авіякампаніі прыпынілі палёты. Некаторыя ўвогуле зніклі, — растлумачыў беларускі лідар. — А тыя, якія ёсць, атрымліваюць шматмільярдныя датацыі ў Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША. І ім трэба спыніць развіццё турэцкай авіякампаніі. Гэта значыць, яны перайшлі да стрымліванні вашай Turkish Airlines. Калі яны мяккай сілай не спыняць яе, паглядзіце, яны пяройдуць да ўвядзення санкцый супраць вашай кампаніі — як да «Белавія».

«Словам, яны развалілі і знішчылі ўласныя кампаніі з-за сваёй непрадуманай, мякка кажучы, палітыкі. Цяпер хочуць сапраўды так апусціць сваіх канкурэнтаў, у тым ліку вашу кампанію», — падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 13 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-411/2/62243
Текущая дата: 18.05.2024