Белорусский портал в Казахстане

Тарыф на транзіт нафты па Беларусі вырас на 7,4 працэнта



Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 19 студзеня 2022 года нумар 7, паведамілі ў прэс-службе МАРГ.

Тарыфы на паслугі, што аказваюцца ААТ "Гомельтранснафта Дружба" па транзітнай транспартоўцы нафты праз тэрыторыю Беларусі па магістральных трубаправодах, праіндэксаваны на 7,4 працэнта з 1 лютага. 

Акрамя таго, гэтай пастановай прадугледжана павышэнне тарыфаў на транспартоўку нафты па ўнутрырэспубліканскіх маршрутных напрамках у памеры, які не перавышае прагназуемы на 2022 год у Беларусі індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага 2022 года.

1 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-411/2/63229
Текущая дата: 25.11.2024