Белорусский портал в Казахстане

80 тыс. тон нафты, закупленых Беларуссю ў Saudi Aramco, прыбудуць ў Клайпеду 12 мая



Пра гэта паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

Беларусь чакае прыбыцця танкера з першай партыяй нафты ў 80 тыс. тон, закупленай у саудаўскай нафтавай кампаніі Saudi Aramco ў порце Літвы (Клайпеда) 12 мая.

"Па апошніх дадзеных, прыбыццё чакаецца заўтра (12 мая)", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Што датычыцца далейшых планаў па куплі нафты ў Saudi Aramco, то прэс-сакратар раней адзначаў: "Рынак пакажа, як будзем дзейнічаць далей".

Як паведамлялася, Беларусь у маі плануе атрымаць з РФ 1,13 млн т нафты, праца з альтэрнатыўнымі крыніцамі працягнецца. Аб`ёмы будуць вызначацца зыходзячы з кан`юнктуры ўнутранага і знешняга рынкаў.

У красавіку беларускія НПЗ атрымалі 2 млн. тон нафты, з якіх 1,56 млн тонаў склалі пастаўкі з Расіі. У планах май купля 1,13 млн. тон расійскай нафты. Акрамя таго, краіна пачала купляць танкерную нафту ў іншых альтэрнатыўных пастаўшчыкоў (з Нарвегіі, Азербайджана) праз Літву і Украіну.

Звязда, 11 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-411/4/53396
Текущая дата: 25.11.2024