Белорусский портал в Казахстане

Беларусь у поўным аб`ёме выконвае свае абавязацельствы па транзіце расійскага газу



Аб гэтым напісала ў сваім акаўнце ў Facebook прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Вольга Казловіч, каментуючы інфармацыю, што змяшчаецца ў мемарандуме ПАТ "Газпрам", якая ўчора была апублікавана ў СМІ.

"Беларусь своечасова і ў поўным аб`ёме выконвае свае абавязацельствы па транзіце расійскага газу ў Еўропу ў рамках дзеючых двухбаковых пагадненняў. Інфармацыя аб "нейкіх рызыках" і "магчымых збоях у транзіце" не мае пад сабой ніякіх падстаў", - заявіла Вольга Казловіч.

Паводле яе слоў, у Мінэнерга разлічваюць, што прадстаўнікі міжнароднай бізнес-супольнасці змогуць аб`ектыўна ацаніць сітуацыю і зрабіць высновы на аснове канкрэтных фактаў.

7 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-411/4/56378
Текущая дата: 25.11.2024