Літоўская кампанія па пагрузцы нафтапрадуктаў Klaipedos nafta кажа, што атрымала просьбу ад Беларусі аб дапамозе ў перавалцы сыравіны, якая ўвозіцца для нашай краіны.
Гэта пацвердзіў часовы дырэктар кампаніі па нафтабізнэсу Гедрус Сабаляўскас. "Мы атрымалі запыт ад беларускіх кліентаў адносна імпарту сырой нафты праз наш тэрмінал у студзені", - пракаментаваў Сабаляўскас.
Паводле яго слоў, Klaipedos nafta гатовая перавальваць сырую нафту з судоў.
Прадстаўнік Klaipedos nafta Арынта Бракаўскайтэ пацвердзіла BNS, што паступіла просьба ад беларускага манапаліста экспарту нафтапрадуктаў "Беларуская нафтавая кампанія" (БНК). Яна экспартуе прадукцыю асноўных беларускіх заводаў - Мазырскага НПЗ і НПЗ "Нафтан" у Наваполацку.
Звязда, 16 студзеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-411/5/51291
Текущая дата: 25.11.2024