Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін запатрабаваў ад кампаніі "Транснафта" карэкціроўкі сістэмы кантролю якасці нафты ў магістральных нафтаправодах



Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з кіраўніком кампаніі Мікалаем Токаравым, выслухаўшы справаздачу пра інцыдэнт з забруджваннем нафты ў трубаправодзе "Дружба".

"Самакантролю недастаткова. Значыць, трэба мяняць гэту сістэму. Зрабіце абавязкова і далажыце старшыні ўрада (Дзмітрыю Мядзведзеву)", - даручыў Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт падкрэсліў, што тое, што адбылося, нанесла сур`ёзны эканамічны і іміджавы ўрон Расіі.

Паводле слоў Мікалая Токарава, "Транснафта" займаецца вырашэннем пытання. "Цяпер міжведамасная група, якая створана па даручэнні старшыні ўрада, якраз будзе выходзіць з ініцыятывай дапоўніць нарматыўную базу, галіновыя рэгламенты мерамі, якія ўзмоцняць магчымасць кантролю за прыёмам нафты ў сістэму магістральных нафтаправодаў", - падкрэсліў ён. Паводле слоў Мікалая Токарава, "Транснафта" не здымае з сябе адказнасць за тое, што адбылося.

Кіраўнік "Транснафты" паведаміў, што прычынай забруджвання сталі дзеянні прыватнага прадпрыемства ў Самарскай вобласці, якое ў парушэнне ўсіх тэхналагічных рэгламентаў наўмысна ажыццявіла зліў нафты, якая не прайшла таварную падрыхтоўку. Паводле яго слоў, "у такім выпадку гэта проста чыстай вады махлярства ў парушэнне ўсіх інструкцый і нарматыўных патрабаванняў".

30 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-411/6/47833
Текущая дата: 18.05.2024