Беларуская чыгунка (БЧ) прагназуе рост чыгуначных грузавых перавозак паміж Еўрасаюзам і Кітаем праз Беларусь да 500 тыс. кантэйнераў ў 2025 годзе.
"За I паўгоддзе 2019 года ў зносінах Кітай-Еўропа-Кітай перавезена ўжо амаль 150 тысяч кантэйнераў. Па прагнозах ў 2025 годзе паміж Еўрасаюзам і Кітаем праз Беларусь будзе перавозіцца каля 500 тысяч кантэйнераў", - адзначаецца ў прэс-рэлізе БЧ.
Па дадзеных прадпрыемства, у першым паўгоддзі 2019 года БЧ перавезла 72 млн тон грузаў (зніжэнне на 6,1% у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года), грузаабарот перавысіў 24 млрд тона/км (на 7% менш), пагрузка дасягнула 42 , 4 млн тон (зніжэнне на 3,2%).
За першае паўгоддзе 2019 года павялічаны аб`ёмы перавозак пасажыраў з Літвой (на 16,2%), Латвіяй (на 20,5%), Балгарыяй (на 25%), Чэхіяй (у 3,7 разы) і Германіяй (у 2 разы).
У паведамленні адзначаецца, што прыбыткі БЧ у першым паўгоддзі 2019 года выраслі на 3,1% да Br1,7 млрд, "аднак гэтага аказалася недастаткова з улікам выдаткаў па рэалізацыі ўсіх планаў".
Па дадзеных кампаніі, за першае паўгоддзе 2019 года на рэалізацыю інфраструктурных праектаў накіравана Br83 млн, на набыццё рухомага складу - Br171 млн, абсталявання - Br13 млн, мадэрнізацыю і праектныя працы - больш за Br8 млн. На рамонт шляху асвоена больш як Br68 млн. Усяго у 2019 годзе ўсімі відамі рамонту плануецца адрамантаваць больш 422 км шляху.
"Інвестыцыі ў абнаўленне рухомага складу дазволілі ў 2018 і першым паўгоддзі 2019 года набыць амаль 1400 грузавых і 50 пасажырскіх вагонаў", - сказана ў паведамленні.
Звязда, 7 жніўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-411/6/49123
Текущая дата: 25.11.2024