Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак.
Мінэнерга Расіі найбліжэйшым часам распрацуе прапанову аб абавязковым выкарыстанні беларускімі вытворцамі нафтапрадуктаў расійскай транспартнай інфраструктуры пры перавалцы грузаў.
"Мы такое даручэнне атрымалі і цяпер пачалі прапрацоўваць дэталі", — цытуе Новака ТАСС. Паводле яго слоў, Мінэнерга "збярэ аналітыку найбліжэйшым часам і зможа прапанаваць варыянт".
Кіраўнік Мінэнерга таксама адзначыў, што ў Расіі ёсць магчымасць паставіць у Беларусь менш за заяўленыя 24 млн тон нафты ў 2017 годзе ў межах заключаных дамоўленасцяў.
"Там ёсць пэўныя ў рамках падпісаных (пагадненняў) магчымасці пастаўляць у меншым аб`ёме, але пры гэтым магчымая доля да рэалізацыі нашымі беларускімі партнёрамі ў агульным аб`ёме будзе не большай за 24 млн тон", — сказаў Новак у адказ на пытанне, ці ёсць у Расіі магчымасць паставіць менш за заяўлены аб`ём нафты і ці трэба Расіі гэты недахоп неяк кампенсаваць.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў пра неабходнасць звязаць пастаўкі нафты на беларускія НПЗ з транспартаваннем выпрацаваных нафтапрадуктаў цераз Расію.
"Гэта трэба абмяркоўваць ў больш шырокім фармаце. Бо на беларускіх НПЗ перапрацоўваецца наша нафта, іншай там няма і наўрад ці з`явіцца, таму гэта трэба запакетаваць — атрыманне нашай нафты ад адпаведных пытанняў выкарыстання нашай інфраструктуры", — заявіў Пуцін 16 жніўня ў Калініградскай вобласці на нарадзе па развіцці транспартнай інфраструктуры Паўночнага Захаду РФ.

Кіраўнік Расійскіх чыгунак Алег Белазёраў паскардзіўся прэзідэнту Расіі, што беларусы адмаўляюцца ад паслуг расійскіх чыгунак на карысць прыбалтыйскай інфраструктуры, матывуючы гэта доўгатэрміновымі кантрактамі.
Днём пазней прэм`ер-міністр Літвы Саўлюс Сквярняліс у інтэрв`ю радыёстанцыі Ziniu radijas заявіў, што ў выпадку калі Расія прымусіць Беларусь экспартаваць нафтапрадукты цераз яе жалезныя дарогі і парты, гэта можа быць эканамічна нявыгадна і небяспечна для Мінска.
"Напрамак грузаў па чыгунках Расіі цераз парты Расіі для Беларусі можа быць і нявыгадна эканамічна, і небяспечна стратэгічна, калі мець на ўвазе, што гэтыя [расійскія] парты замярзаюць і кліматычныя ўмовы там зусім іншыя. Гэта асабліва адчувальна, калі гаворка ідзе аб перавозцы нафтапрадуктаў", — сказаў кіраўнік літоўскага ўрада.
3 красавіка прэзідэнты Беларусі і Расіі паводле вынікаў сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу паведамілі пра рашэнне нафтагазавых праблем.
Згодна з падпісанымі 13 красавіка міжурадавымі дакументамі, Расія павінна аднавіць пастаўкі нафты ў аб`ёме 24 млн тон штогод з 2017 па 2024 гады.
Згодна з падпісанымі 13 красавіка міжурадавымі дакументамі, Расія павінна аднавіць пастаўкі нафты ў аб`ёме 24 млн тон штогод з 2017 па 2024 гады.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 жніўня 2017
Мінск, 19 жніўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-411/8/40444
Текущая дата: 25.11.2024