Белорусский портал в Казахстане

Беларуская чыгунка ўзмацняе барацьбу з незаконным рознічным гандлем у цягніках



Пра гэта паведаміла прэс-служба БЧ.

Беларуская чыгунка сумесна з супрацоўнікамі падатковай інспекцыі і праваахоўнымі органамі праводзіць рэйды па выяўленні выпадкаў незаконнага рознічнага гандлю ў цягніках.

Толькі за два красавіцкіх дня супрацоўнікі пасажырскай службы БЧ, інспекцыі МПЗ па Мінскай вобласці і Мінску і органаў унутраных спраў на транспарце праверылі 28 цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа на ўчастках, прылеглых да Мінскага чыгуначнага вузла.

У дачыненні да затрыманых правапарушальнікаў складзеныя адміністрацыйныя пратаколы і вынесеныя папярэджанні.

Праца па спыненні выпадкаў гандлю ў цягніках будзе праводзіцца на рэгулярнай аснове, адзначыла прэс-служба.

У паведамленні падкрэсліваецца, што выкарыстанне рухомага саставу БЧ грамадзянамі для камерцыйнай дзейнасці супрацьзаконнае. "Акрамя таго, назойлівы "сэрвіс" у цягніках парушае спакой пасажыраў пры паездцы. Пра гэта сведчаць шматлікія звароты пасажыраў, якія паступаюць на беларускую магістраль", — адзначыла прэс-служба.

Беларуская чыгунка нагадвае, што рознічны гандаль у цягніках рэгіянальных ліній эканамкласа з`яўляецца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, за якую прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй прадметаў адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама даходу, атрыманага ад вядзення гэтай дзейнасці.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-411/9/35237
Текущая дата: 19.05.2024