Белорусский портал в Казахстане

Турцыя разглядае Беларусь як стратэгічнага партнёра ў сферы лагістыкі



Аб гэтым заявіў перад 14-м пасяджэннем беларуска-турэцкага дзелавога савета старшыня праўлення кампаніі "Чаг Лажысцік" Йылмаз Сайджан.

"Турцыя разглядае Беларусь як глабальнага стратэгічнага партнёра ў сферы лагістыкі. Лічым, што наша супрацоўніцтва будзе садзейнічаць паляпшэнню лагістычных паслуг і дапаможа Турцыі выйсці на рынак Расіі, Казахстана, Літвы. Мы плануем паставіць Беларусь на ўзровень лагістычнага цэнтра рэгіёна. Для гэтага будуць прыняты ўсе неабходныя меры", - сказаў Йылмаз Сайджан.

У ходзе пасяджэння беларуска-турэцкага дзелавога савета будуць разгледжаны перспектывы двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, пытанні пашырэння беларускіх тавараў на турэцкі рынак, вопыт работы турэцкіх кампаній у Беларусі, а таксама магчымасці экспартнага патэнцыялу дзвюх краін. На парадку дня таксама вывучэнне вопыту Турцыі ў галіне падтрымкі сярэдніх і малых прадпрыемстваў. Запланаваны перагаворы паміж прадстаўнікамі амаль 100 беларускіх і турэцкіх прадпрыемстваў.

28 ліпеня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-411/9/40235
Текущая дата: 25.11.2024