Белорусский портал в Казахстане

Стварэнне СП у парку "Вялікі камень" па выпуску дызельных рухавікоў абмеркавана ў Пекіне



Гэта тэма абмяркоўвалася 5 студзеня ў Пекіне, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Кітаі.

Сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства па вытворчасці дызельных рухавікоў можа быць створана ў індустрыяльным парку "Вялікі камень".

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам карпарацыі "Вэйчай" Сюй Хунам і віцэ-прэзідэнтам "Вэйчай Інтэрнэшнл" Ланам Хуа, з іншымі супрацоўнікамі кампаніі, якія займаюцца пытаннямі рэалізацыі сумесных праектаў у Беларусі.

На сустрэчы разгледжаны актуальныя пытанні супрацоўніцтва паміж групай кампаній "Вэйчай" і ААТ "МАЗ" па стварэнні сумеснага прадпрыемства па вытворчасці дызельных рухавікоў у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень".

6 студзеня 2017, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-412/1/38388
Текущая дата: 20.04.2024