Белорусский портал в Казахстане

Новы рэзідэнт зарэгістраваны ў індустрыяльным парку "Вялікі камень"



Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце парку.

"Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" 20 студзеня прыняў у сваю сям`ю яшчэ аднаго рэзідэнта, ім стала кампанія "Resif Тэхналогіі Бел". Гэта ўжо трэці рэзідэнт індустрыяльнага парку ў гэтым годзе і 26-ы ў парку ў цэлым", - гаворыцца ў паведамленні.

У 2018-2020 гадах кампанія плануе рэалізаваць на тэрыторыі парку праект па стварэнні высокадакладнай вытворчасці дэталяў для аэракасмічнай прамысловасці, робататэхнікі, аптычнага, медыцынскага і харчовага машынабудавання, караблебудавання з ужываннем тэхналогій папластовага селектыўнага лазернага спякання.

Звязда, 20 студзеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-412/1/42165
Текущая дата: 28.03.2024