Белорусский портал в Казахстане

"Вялікі камень" прадставіў свой інвестыцыйны патэнцыял у Турцыі



Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" прадставіў свой інвестыцыйны патэнцыял у Турцыі, паведамілі ў прэс-службе парка.

Адміністрацыя індустрыяльнага парка сумесна з пасольствам Беларусі ў Турцыі правяла прэзентацыі і круглы стол з прадстаўнікамі турэцкіх бізнес-колаў.

Кіраўніцтва адміністрацыі наведала Асацыяцыю незалежных прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Турцыі, а таксама Савет па знешнеэканамічных сувязях Турцыі. Таксама адбыліся перагаворы з патэнцыяльнымі інвестарамі. Дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі анлайн-сустрэч і візітаў у "Вялікі камень" для азнаямлення з яго інфраструктурай.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб`ёмаў даных.

30 мая 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-412/1/65166
Текущая дата: 26.12.2024