Белорусский портал в Казахстане

Wildberries інвестуе ў будаўніцтва лагістычнага комплексу пад Мінскам каля 11 млрд рас. рублёў



Аб гэтым паведаміла заснавальніца маркетплэйса Таццяна Кім.

"У нас 140 тыс. кв.м. Калі мы аперыруем расійскімі грашыма, то ў нас на кожныя 100 тыс. квадратаў каля 8 млрд рас. рублёў", - расказала Таццяна Кім.

Як паведамлялася ў СМІ, Wildberries купіў у беларуска-кітайскім індустрыяльным парку "Вялікі камень" 27 га зямлі. У мінулым годзе на гэтай тэрыторыі пачалося будаўніцтва лагістычнага комплексу. Чакаецца, што тут будзе створана каля 5-6 тыс. рабочых месцаў.

17 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-412/1/77106
Текущая дата: 22.02.2025